BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольга Шпарага: Трэба не стамляцца штосьці важнае рабіць для Беларусі

Выданне кнігі пра сучаснае беларускае мастацтва, звязанае з трансфармацыяй і пратэстным станам грамадства ў Беларусі ў апошнія дзесяцігоддзі, а таксама лекцыі і дыскусіі пра Беларусь. Гэта дзейнасць у эміграцыі запрошанай даследчыцы ў Інстытуце філасофіі Дыстанцыйнага ўніверсітэта горада Хагена (Нямеччына) Вольгі Шпарагі, — кажа сама экспертка:

– Зараз напэўна як у многіх, хто аказаўся за межамі Беларусі ўжо на працягу чатырох-пяці гадоў, такая двайная задача – знаходзіць нейкія магчымасці працаваць, як нашы калегі ў Германіі, Польшчы, Літве, і ў той самы час, канешне, штосьці важнае рабіць для Беларусі. Пакуль у мяне гэта атрымліваецца спалучаць. З аднаго боку я зараз ва ўніверсітэце Хагена, займаюся даследчыцкім праектам, выкладаю і, канешне, закранаю заўсёды беларускія тэмы.

Вольга Шпарага

“Гэтая міждысцыплінарная серыя лекцый і дыскусій прапануе глыбокія веды аб ключавых гістарычных і сучасных тэмах гісторыі культуры і літаратуры Беларусі, а таксама аб палітычнай сітуацыі ў сучаснай культуры. Серыя прапануецца як у выглядзе публічных лекцый, так і ў якасці акадэмічнага курса для студэнтаў,” — гаворыцца ў апісанні сустрэч пераважна са студэнтамі ў снежні ды студзені ў Нямеччыне.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Вольгі Шпарагі.