
“Адметнай падзеяй стаў выступ калектыву на буйным фэсце”, – распавядае кіраўніца Хору Галіна Казіміроўская:
— Упершыню хор апынаецца ў Даніі. Галоўная падзея — удзел Вольнага хору на такім вялікім культурным форуме, што там ладзяць на выспе Морс, што збірае каля 30 тысячаў людзей. Гэта пытанне таго пункту, дзе можна расказаць пра Беларусь. Там беларусы ёсць, але думаю, збольшага аўдыторыя будзе еўрапейская, дзе можна данесці нашую справу. У верасні ў нас выступ у Варшаве, у еўрапейскім універсітэце, бо новыя студэнты прыходзяць і мы адкрываем новы навучальны год.
Таксама “Вольны хор” плануе выступіць у кастрычніку на падзеі, прымеркаванай да Ночы расстраляных паэтаў.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






