BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Вольны хор» выдаў новы альбом «Наша песня»

«Наша песня» — беларускі «Вольны хор» выдаў свой новы альбом, ужо трэці па ліку. Значную частку твораў новага зборніка складае беларуская харавая спадчына, знойдзеная ў Бібліятэцы і Музеі Францыска Скарыны ў Лондане, піша Reform.

Альбом названы ў гонар твору на верш Міхася Кавыля «Наша песня», рукапіс якога быў знойдзены ў архівах Скарынаўкі.

Усяго ж у дыск ўвайшлі 16 кампазіцый, у тым ліку, песні сучасных аўтараў: «Наш сцяг» Змітра Вайцюшкевіча на вершы Уладзіміра Някляева, «Наш шлях» Сяргея Космаса на вершы Сяргея Ціханоўскага, «Грай» музыка і словы Сяргея Міхалка; таксама ў альбоме — песні на вершы «расстраляных паэтаў»: Міхася Чарота, Альбіна Стаповіча ды іншых аўтараў.

YouTube player

«Мы выказваем нашу шчырую падзяку ўсім, хто падтрымаў гэты альбом і далучыўся да яго рэалізацыі!» — падзякавалі за падтрымку новага альбома музыканты.

На «Нашу песню» «Вольны хор» збіраў сродкі праз краўндфандынг.