BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольны хор выступіць на Днях беларускай культуры ў Бруселі

Выступ Вольнага хору ў Беластоку. Здымак ілюстрацыйны

Да запісу новага альбому ў снежні 2024 — студзені 2025 ды выступу на Днях беларускай культуры ў Бруселі рыхтуецца культурны рух Вольны хор. Сёлета творчай ініцыятыве споўнілася чатыры гады. Дзейнасць у эміграцыі поўніцца вандроўкамі і канцэртамі, — распавяла кіраўнік і дырыжор Галіна Казіміроўская:

Гэта нават беларускія дні, яны так называюцца. Там не толькі культура, а ўвогуле дні Беларусі, якія будуць праходзіць у Бруселі цягам тыдня. Там будуць розныя палітычныя панэлі, дыскусіі, выставы і мерапрыемствы. У тым ліку будзе канцэртны дзень, на якім будзе вялікі канцэрт Вольнага хору. І вось зноў жа, у нас ёсць магчымасць выказацца, магчымасць, дзе можа прагучаць беларускае слова, беларуская песня.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Вольны хор як культурніцкі рух паўстаў у жніўні 2020 года. Дзейнічаюць пад дэвізам “Спяваем — перамагаем!” і знаходзіцца зараз у эміграцыі.

Беларускае Радыё Рацыя