
Вольныя Купалаўцы пакажуць у Варшаве праект “Слова з-за кратаў”. Падзея адбудзецца ў Дзень палітвязня, 21 траўня, у Музеі Вольнай Беларусі. Распавядае акцёр Алег Гарбуз:
– Пастаноўка называецца “Слова з-за кратаў” і ўяўляе сабой тыя творы, якія даходзяць да нас з-за кратаў. Усё гэта аздабляе праца Аляксандры Канафальскай, якая спецыяльна для гэтага праекта пад кожны верш, пад кожны ліст, пад кожнае апавяданне зрабіла відэа карцінку, якая развіваецца ўвесь час, рухаецца. Гэта моцна кранае насамрэч, узрушвае і можа нават выбіць, бо гэта на падставе праўдзівых дакументаў.
Усе сродкі ад продажу квіткоў будуць перададзеныя ініцыятыве “Палітвязынка” для дапамогі дзецям і сем’ям палітвязняў.
Беларускае Радыё Рацыя






