BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Вольныя Купалаўцы” працягваюць ладзіць Тыдзень тэатра

Сёння артысты пакажуць пастаноўку “Гусі-людзі-лебедзі”, заўтра – “Экстрэмісты”, у нядзелю – “Зэкамерон”.

Распавядае акцёр Сяргей Чуб:

-Пачыналася гэта з таго, што 27 сакавіка Міжнародны дзень тэатра. Таму пытанне было на паверхні – мы штосьці робім на 27 ці не робім? Вядома, робім. Усе з гэтым пагадзіліся. І ў нейкі момант мне прыйшла ў галаву думка, а чаму Міжнародны дзень тэатра трэба адзначаць толькі адзін дзень? Чаму не два, не тры? Карацей, мы абмеркавалі і вырашылі, што гэта будзе амаль тыдзень.

Акрамя жывых паказаў, артысты праводзяць і live-трансляцыю. Паказы дасяжныя для прагляду да 30 сакавіка ў жывым эфіры на ютуб-канале “Вольныя Купалаўцы”: https://youtube.com/@kupalaucy.

Арганізатары нагадваюць, што канал прызнаны экстрэмісцкім, таму просяць тых, хто ў Беларусі, не дзяліцца спасылкамі на трансляцыі і не данаціць з беларускіх картак.

Беларускае Радыё Рацыя