BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольскі і Трыпуць песнямі павіншавалі з Днём усіх закаханых

Беларускія рок-спявак Лявон Вольскі і гітарыст Павел Трыпуць зайгралі ў Варшаве цёплы акустычны VIP-канцэрт, прысвечаны Дню ўсіх закаханых.

У праграму імпрэзы ўвайшлі як аўтарскія песні, так і каверы на сусветна вядомыя кампазіцыі.

Пра сваё стаўленне да Дня Святога Валенціна Лявон Вольскі распавёў нашаму радыё:

– Для мяне гэта вясёлая і досыць светлая, адносна новая, нагода, каб пасвяткаваць, без ніякіх задніх думак, без ніякіх мілітарысцкіх, без ніякага налёту патрыятызму нават, хаця без гэтага нічога не адбываецца. Простае свята, свята любові, кахання, калі ты дорыш падарункі і атрымліваеш сам. Дробныя, але ўсё роўна прыемна.

Гасцей падзеі чакалі не толькі ўпадабаныя песні пра каханне, але і прывітальны фуршэт.
Імпрэза адбылася ў клубе Boho 22.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя