Telegram-канал «YouTube Беларусi» абвясціў вынікі галасавання на «Праект года 2024». Агулам было дзесяць намінантаў. У апытанні ўзялі ўдзел 551 чалавек.

Першае месца заняла праграма «Вусы Скарыны», якая выходзіць на БЕЛСАТ HISTORY, у якім гісторык Цімох Акудовіч паглыбляе нас у беларускую гісторыю разам з вельмі дапытлівымі коцікамі. Ён набраў 29%, ці 160 галасоў.
На другім месцы апынулася праграма «Шрайбман ответит», якая выходзіла на YouTube-канале «Зеркало»: за яго прагаласавалі 18%.
І на трэцім месцы аказалася яшчэ адна гістарычная перадача «Трызуб і Пагоня» з вядоўцай Кацярынай Ваданосавай: за яе прагаласавалі 15%, Праект выходзіць на YouTube-канале «Будзьма Беларусамі!».
Беларускае Радыё Рацыя
Малюнак: .facebook.com/VusySkaryny