BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выходзіць «Гвалт» ад «міністра Сепультуры» Чарнухі

Аляксандр Чарнуха, вядомы беларускі журналіст і «міністр сепультуры» напрыканцы студзеня прадставіць беларусам Варшавы сваю новую кнігу «Гвалт»

Пра кнігу распавядае Аляксандр Чарнуха:

– Пра розны гвалт, як фізічны, так і псіхалагічны. Была магчымасць зрабіць дастаткова рознымі спосабамі. Па змесце і стылістыцы гаворка будзе ісці пра розныя віды гвалту.

Гэта кніга па словах Аляксандра Чарнухі, паўстала цягам 2024 году ўжо ў Варшаве:

– Я пачаў пісаць ужо тут, у Варшаве. Кніга пісалася, можна сказаць, каля года. Першыя апавяданні з’явіліся дастаткова даўно. Яна ўжо ў вольным доступе, свайго роду пасляслоўе да ранейшых твораў.

Першая прэзентацыя кнігі Аляксандра Чарнухі адбудзецца 23 студзеня ў Музеі Вольнай Беларусі а 19-й гадзіне.

Фота: Kanaplev + Leidik

Беларускае Радыё Рацыя