BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выдавецкі дом “Янушкевіч” атрымаў прэмію амерыканскіх выдаўцоў

Асацыяцыя амерыканскіх выдаўцоў аб’явіла аб прысуджэнні прэміі Freedom to Publish беларускаму выдавецкаму дому “Янушкевіч”, які зараз працуе ў выгнанні.

Фота з ФБ Андрэя Янушкевіча.

На думку асацыяцыі, выдавецтва “прадэманстравала мужнасць і стойкасць у абароне свабоды слова”.

“Кіраўнікі выдавецтва “Янушкевіч” прайшлі праз цэнзуру, зведалі турэмнае зняволенне і вытрымалі выгнанне. І ўсё гэта дзеля сваёй місіі – даць чытачам літаратуру на беларускай мове”, – заявіла Марыя Паллантэ, генеральны дырэктар і прэзідэнт асацыяцыі.

Выдавецтва “Янушкевіч” было заснавана дзесяць гадоў таму Андрэем Янушкевічам.

У 2022 Янушкевіч адкрыў у Менску кнігарню “Кнігаўка”, але на наступны дзень быў затрыманы. Цяпер “Кнігаўка” знаходзіцца ў Варшаве, выдавецтва працягвае публікаваць кнігі на беларускай мове.