BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансуе навінку і звяртаецца па дапамогу

У выдавецтве Gutenberg Publisher па-беларуску выйшла адна з найлепшых кніг міжваеннага польскага пісьменніка Карнэля Макушыньскага «Д’ябал з сёмага класа». Для выдавецтва Gutenberg Publisher гэта 23-і тытул у каталогу. Аднак каманда сутыкнулася з праблемай, якую не можа рашыць без падтрымкі чытачоў. 

Галоўнаму герою, Адаму Цісоўскаму, сямнаццаць. Д’яблам яго празвалі не за дрэнныя паводзіны, а за тое, што ён умее разгадваць вельмі складаныя, невырашальныя на першы погляд задачы. І зусім ён не д’ябал, а шчыры, сумленны, адказны і адважны хлопец. Падзеі — загадкавыя, прыгодніцкія, дэтэктыўныя — пачынаюцца ў Варшаве, а потым пераносяцца ў шляхецкую сядзібу непадалёк ад Вільні. Адась і яго сябры, разблытваючы таямніцы і загадкі, шукаюць адказы ў здарэннях 1813 і 1863 гадоў.

Каманда выдавецтва на другім годзе працы сутыкнулася з праблемай, якую не можа рашыць без падтрымкі. Бухгалтарская фірма, з якой была падпісаная дамова на абслугоўванне, не выканала сваіх абавязкаў, і цяпер паўстала неабходнасць усе бухгалтарскія разлікі тэрмінова зрабіць наноў, каб адсправаздачыцца перад падатковай.

Рахунак за аднаўленне справаздачнасці, які выдавецтва мусіць аплаціць на працягу двух тыдняў, да 10 жніўня, патрабуе аплаты сумы ў амаль 14 000 злотых.

«Мы не чакалі гэтых выдаткаў і не маем такога запасу. Таму просім нашых чытачоў: купіце новую кнігу зараз. Вы атрымаеце цікавае чытво, а мы зможам аплаціць паслугі бухгалтараў», — напісалі ў выдавецтве.

Набыць кнігу можна тут

Таксама выдавецтва можна падтрымаць грашовым ахвяраваннем тут.