BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выдавецтва Gutenberg Publisher атрымала ўзнагароду

У конкурсе III Free Belarus Business Award у намінацыі «Арт-бізнес» перамагло выдавецтва Gutenberg, — напісала галоўная рэдактарка выдавецтва Валянціна Андрэева.

«Выдавецтва, заснаванае беларусамі ў Польшчы — гэта культурніцкая ініцыятыва, накіраваная на падтрымку беларускай мовы і мастацтва ва ўмовах жорсткай цэнзуры і рэпрэсій у Беларусі, — пазначана ў абгрунтаванні ўзнагароды. — Gutenberg выдае кнігі і настольныя гульні на беларускай мове для ўсіх беларусаў за мяжой і нават імкнецца дастаўляць кнігі ў родную краіну. Выдавецтва таксама выпускае настольныя гульні на беларускай і англійскай мовах.

Місія Gutenberg Publisher — гэта падтрымка еўрапейскай ідэнтычнасці беларусаў, абарона правоў чалавека і барацьба з дыктатурай. Выдавецтва актыўна супрацоўнічае з беларускімі мастакамі, ствараючы прыгожыя і канкурэнтаздольныя кнігі і настольныя гульні, адзначаныя асаблівым знакам «No AI Content Inside», які гарантуе, што праца выкананая чалавекам без выкарыстання штучнага інтэлекту».

Конкурс Free Belarus Business Award праводзіцца Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) пры фінансаванні Еўрапейскага Звяза.