BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выдавецтва Gutenberg Publisher прэзентавала аўдыяверсію «Гаючай нянавісці»

Выдавецтва Gutenberg Publisher прэзентавала аўдыяверсію апавядання Евы Вежнавец «Гаючая нянавісць». Гэта іранічная і жывaя гісторыя пра вяртанне з Захаду на Усход, пра фемінізм, сумневы, размовы ў дарозе і пра тое, як ідэі сустракаюцца з рэальным жыццём.

Фота на афішы: KANAPLEV+LEIDIK

Як ладзіўся запіс, прыгадвае Святлана Курс (яна ж – Ева Вежнавец):

-Я ж былая радыёжурналістка, таму вялікіх складанасцяў з гэтым не было. Проста хуценька чытала. Гэта вельмі пакутліва было, таму што я была маладая і рэдактары былі маладыя. Там трэба прыкладна працэнтаў 70 выкідваць і толькі тады можа што-небудзь прыстойнае атрымаецца. І мне больш спадабалася  сама студыя і сама мая юная куратарка. А так я амаль увесь час крычала: дзе рэдактар, рэдактара сюды! І лаялася, баюся, што матам. А яшчэ студыя знаходзіцца ў цэнтры горада і там вельмі часта ездзілі аўтобусы, тралейбусы і брахалі сабакі. Так што гэта быў вясёлы, радасны працэс.

Паслухаць твор цяпер можна на пляцоўцы SoundCloud: https://gutenbergpublisher.eu/hajucaja-nianavisc/.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя