BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выдавецтва “Гутэнберг” пачынае выдаваць серыю кніг Сашы Філіпенкі па-беларуску

Выданне новыя кніг, вандроўкі, прэзентацыі, сустрэчы з чытачамі. Так выглядае дзейнасць беларускага выдавецтва “Гутэнберг” у 2024 годзе, – кажа галоўны рэдактар выдавецтва “Гутэнберг” Валянціна Андрэева:

Пачаўся ў нас новы год і мы рыхтуемся здаваць у друк некалькі новых праектаў. Таму зараз менш інфармацыі ў сацыяльных сетках. Вельмі шмат працы. Рыхтуемся да новага сезону – кірмашоў і сустрэч з чытачамі. І хіба самы адказны і важны для нас праект – мы пачынаем выдаваць серыю кніг Сашы Філіпенкі па-беларуску. Вось цяпер літаральны рыхтуем да друку першую кнігу.

Набыць кнігі ці атрымаць апошнюю інфармацыю пра выдавецтва таксама можна праз сайт gutenbergpublisher.eu.

Беларускае Радыё Рацыя