BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выдавецтва “Янушкевіч” анансуе выхад у лютым беларускамоўнага “Гары Потэра”

Выдавецтва “Янушкевіч” анансуе выхад у лютым чарговай кнігі беларускамоўнага “Гары Потэра”. Яшчэ летам з’явілася інфармацыя, што кнігі не будзе, паколькі з праваўладальнікамі не ўдалося дамовіцца, бо Беларусь знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі.

Аднак перамовы працягнуліся і ў выніку сталіся плённымі. Кніга “Гары Потэр і Келіх агню”, чацвёртая кніга са знакамітай серыі Джоан Роўлінг, пабачыць свет 8 лютага, і на яе ўжо прымаюцца папярэднія замовы.

Выдавецтва піша: “Мы заключылі новы кантракт на даволі жорсткіх умовах. Кнігі Дж. К. Роўлінг будуць эксклюзіўна прадавацца толькі на нашых пляцоўках: у кнігарні “Кнігаўка” ў Варшаве, інтэрнэт-краме knihauka.com, маркетплейсах Allegro і Amazon. Яшчэ горш, іх ЗАБАРОНЕНА прадаваць на тэрыторыі Беларусі і Расеі. А гэта азначае, што мы не зможам дасылаць кнігі пра Гары Потэра поштай у Беларусь”.