BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выдавецтва “Янушкевіч” выпусціла біяграфію Слюнькова і яшчэ тры кнігі

Выдавецтва “Янушкевіч” выпусціла біяграфію Слюнькова і яшчэ тры кнігі. Кнігі выходзяць на гэтым тыдні, паведаміла выдавецтва ў сваіх сацыяльных сетках.

У Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве стартуе продаж кнігі “Брацтва пярсцёнка” Толкіна ў новым перакладзе Ігара Кулікова.

Таксама ў продаж паступае біяграфія кіраўніка БССР, якога называлі “чарнобыльскім Пілатам”, Мікалая Слюнькова аўтарства гісторыка і журналіста Дзяніса Марціновіча.

Трэцяя навінка –  выданне славутага рамана польскага пісьменніка Станіслава Ігнацы Віткевіча “Ненасытнасць”.

Для самых маленькіх чытачоў з’явілася новае выданне першай кнігі пра ката Шпрота, якую напісала Ганна Янкута.