На сваім фэйсбуку выдавецтва паведаміла пра агульныя наклады выдадзеных кніг у бягучым годзе. Усяго за 8 месяцаў выдадзена 21418 экземпляраў кніг.

Кажа галоўны рэактар выдавецтва Андрэй Янушкевіч:
-Працэс ідзе, не спыняецца. Сэнс у гэтым ёсць. У прынцыпе ў Беларусі так усё выглядала, што трэба было пастаянна рухацца наперад, бо любое больш-менш працяглае спыненне дзейнасці адразу біла па тваіх рэсурсах, па магчымасцях працы, увогуле існавання. Тое ж самае і тут. То бок, мы яшчэ не зрабілі такі вялікі задзел, каб проста адпачываць на лаўрах.
Выдавецтва плануе да канца года выдаць прыкладна столькі ж, колькі выдала за мінулыя 8 месяцаў. Зараз у распрацоўцы знаходзіцца 15 кніжных пазіцый.
Беларускае Радыё Рацыя