BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выдавецтва «Мяне няма» анансуе свае новыя кнігі

Летась у Польшчы з’явілася яшчэ адно беларускае выдавецтва, якое ўзяло назву «Мяне няма». Менавіта так называецца вядомая кніга Валянціна Акудовіча, і менавіта з перавыдання гэтай кнігі выдавецтва пачало сваю дзейнасць.

Заснавальнік і рэдактар выдавецтва Павел Анціпаў расказаў пра бліжэйшыя планы выдавецтва:

– Мы працуем па перадзамовах, таму што мы не камерцыйнае выдавецтва і ў нас пакуль няма ўласных сродкаў. Таму мы кажам, што ёсць кніга – можаце яе замаўляць. Зараз замаўляюць кнігу Колі Сулімы «Веласіпедная вуліца». Коля Суліма жыве ў Берліне, ён напісаў эсэ як ён эміграваў у Берлін і як ён там жыве. Таксама гэта і мая кніга, якая называецца «Куды-небудзь прыязджаць, штосьці рабіць і з’язджаць». Яна выйдзе ўжо напачатку наступнага году.

Як кажа Павел Анціпаў, выдавецтва будзе друкаваць тое, чаго, кажуць, няма, — новую беларускую літаратуру. Вядомых і невядомых аўтараў і аўтарак, новыя кнігі. І перавыдаваць з нулявых, дзясятых і дваццатых тэксты, якія былі і ўжо няма.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з ФБ Паўла Анціпава.