Менскае выдавецтва “Тэхналогія”, што рэгулярна выдае беларускія кнігі, звяртаецца да неабыякавых чытачоў з просьбай набыць іх прадукцыю і такім чынам падтрымаць далейшую працу выдавецтва.
“Наклады падвіслі. Трэба прадаць кніг на 30 тысяч рублёў да канца верасня, каб мець магчымасць выдаць яшчэ некалькі кніг на беларускай мове… …У пачатку года “Тэхналогія” ўклала шмат грошай у выданне кніг. Але недзе затрымала друкарня праз вялікую загрузку, недзе доўга чакалі гігіенічны сертыфікат — у выніку наклады з’явіліся ў продажы пазней, чым мы планавалі. На чарзе прыгожы каляндар, фэнтэзі для падлеткаў, маляўнічая кнігу казак і яшчэ некалькі кніг, якія дакладна спадабаюцца нашым чытачам”, — звяртаецца да чытачоў выдавецтва.
Кнігі можна набыць анлайн на сайце выдавецтва або ў кнігарні на Ляўкова, 9 у Менску.