Пабачыў свет чацвёрты нумар часопіса «Беларусь і свет», які заснавала Беларуская Акадэмія ў Польшчы. Гэта ўжо другі нумар, які выйшаў на паперы.

Кажа ініцыятарка і стваральніца часопіса прафесар Святлана Куль-Сяльверстава:
-Другі папяровы нумар ужо на чатырох мовах ён, між іншым. Розныя раздзелы: інфарматыка, эканоміка, права, гісторыя, педагогіка. То бок, ён у нас шматпрофільны, але чыста навуковы, з добрым апаратам навуковым, з добрымі рэцэнзентамі і рэдактурай. Ён ужо ёсць у польскіх навуковых базах. І пазначаецца ў сусветнай навуковай прасторы, як, не скажу, што гучная з’ява, але як беларускі часопіс.
Аўтары часопіса – пераважна беларускія навукоўцы, якія жывуць у розных краінах свету і працуюць у розных вышэйшых навучальных установах. Тэксты друкуюцца на чатырох мовах, але галоўная мова выдання – беларуская. Рэдкалегія часопіса пачала збіраць матэрыялы на пяты нумар.



Беларускае Радыё Рацыя






