BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выйшаў другі том «Традыцыйных строяў Падляшскага ваяводства»

Падляшскі музей народнай культуры зладзіў прэзентацыю другой часткі «Традыцыйных строяў Падляшскага ваяводства», якая днямі выйшла з друку.

Кажа суаўтар кнігі Эльжбета ПіскоржБранэкова:

– Спачатку была створана першая частка, якая распавядае пра строі паўднёвай часткі Падляшскага ваяводства – з ваколіц Беластока і пояса, які цягнецца ад Ломжы праз Замбрув. Таксама мы апісалі строі з Гайнаўшчыны. А цяпер напісаная кніга пра строі з паўночнай часткі ваяводства.

Двухтомнае выданне «Традыцыйных строяў Падляшскага ваяводства» Эльжбеты ПіскоржБранэковай і Аляксандры Плюты – гэта першае комплекснае даследаванне традыцыйных строяў, як паўднёвых, так і паўночных паветаў цяперашняга Падляшскага ваяводства. Выданне даступнае ў Падляшскім музеі народнай культуры.

Кнігі можна замовіць, напісаўшы на: [email protected] або [email protected]

Беларускае Радыё Рацыя