Ілюстраваны каталог гістарычных і народных беларускіх строяў Кацярыны Ваданосавай можна набыць у Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку. Прыгожыя якасныя фотаздымкі строяў і цікавыя гісторыі – усё гэта можна знайсці ў выданні Цэнтра беларускай культуры “Строй”.
У каталогу прадстаўленыя фотаздымкі і апісанні 14 рэканструкцый строяў ад ХІ стагоддзя да пачатку XX. Тут і адзенне полацкай княгіні ХІ стагоддзя, і юнай каралевы Боны, і шляхцянкі часоў Паўстання 1863-1864, і беларускіх сялян. Сярод прадметаў гардэробу, якія можна ўбачыць на фотаздымках каталогу – залататканыя шаўковыя стужкі, гарсэты і крыналіны, вязаныя карункі, вышытыя кашулі і іншыя адметныя элементы.
Цана каталогу: 20 злотых.
Для замовы неабходна напісаць на скрыню: [email protected]