Лідскі гісторыка-мастацкі музей выпусціў насценны каляндар з серыі “Скарбы Лідчыны”. Гэта ўжо трэці выпуск дадзенай серыі. Сёлета каляндар прысвечаны 65-годдзю музея. Юбілей музей будзе адзначаць у красавіку 2024 года.

Фонды музея цяпер складаюцца з 25 калекцый і налічваюць больш за 45 000 адзінак асноўнага фонду і каля 8 000 навукова-дапаможных матэрыялаў. Выклікаюць цікавасць калекцыі археалогіі, нумізматыкі, фалерыстыкі, прадметаў побыту, друкаваныя і выяўленчыя крыніцы.
У лютым 2000 года Лідскім гарвыканкамам было прынята рашэнне аб аб’яднанні краязнаўчага музея і мастацкай галерэі “Лідзея” у адну ўстанову – Лідскі гісторыка-мастацкі музей. А 22 верасня 2010 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Дома Валянціна Таўлая, які стаў аб’ектам ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”. У будынку створаны мемарыяльны пакой паэта, ладзяцца выстаўкі і імрэзы літаратурна-краязнаўчага накірунку.
Лідскі замак таксама з’яўляецца аб’ектам ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”. У снежні 2017 года была адкрыта выставачная экспазіцыя “Лідскі замак. Гістарычныя падзеі і постаці” ў паўночна-ўсходняй вежы Лідскага замка. 3 ліпеня 2020 года ў адрэстаўраванай паўднёва-заходняй вежы адкрылася пастаянная экспазіцыя “Старонкі гісторыі. Ад XIV стагоддзя…”.
Беларускае Радыё Рацыя






