BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выйшаў з друку чацвёрты нумар альманаху “Апостраф”

У верасні мінулага году пабачыў свет першы нумар літаратурнага альманаху «Апостраф», які замяніў закрыты ў Беларусі часопіс «Дзеяслоў». Альманах выдае Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў у супрацы з Фондам Kamunikat.org.

І вось ужо выйшаў чацверты нумар перыёдыка. Што сабой уяўляе новае выданне патлумачыў прэс-сакратар Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў Ціхан Чарнякевіч:

– Гэта працяг таго, што было ў «Дзеяслове», але альманах не мае перыядычнай задумы. Ён задумваўся выходзіць раз на паўгода. Мы пакуль гэтага прытрымліваемся. Выйшаў 4-ы нумар. «Апостраф» значна больш аб’ёмны, чым быў «Дзеяслоў». Недзе ў паўтары-два разы па аб’ёме большы. Але ідэя тая ж самая – даць людзям магчымасць надрукаваць прозу, паэзію, пераклады, крытыку – усё гэта ў адным вялікім томе.

У новым выпуску «Апострафа» чытачоў чакаюць творы Васіля Быкава, Віктара Казько, Леаніда Дранько-Майсюка, Васіля Зуёнка, Аксаны Данільчык, Змітра Вішнёва, Канстанта Iльдэфанса Галчыньскага і многа іншае. Альманах можна набыць у інтэрнэт-кнігарні Фонда Kamunikat.org.

Беларускае Радыё Рацыя