BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выйшаў з друку чарговы нумар альманаха  “Жырандоля” 

Выйшаў з друку чарговы — васямнаццаты— нумар альманаха літаратараў Берасцейшчыны  “Жырандоля” (2025). У грунтоўным 200-старонкавым выданні публікуюцца новыя творы сучасных пісьменнікаў, успаміны і найлепшае з мінулых гадоў, піша bellit.info.

Рубрыка “Паэзія” прадстаўлена вершамі Мікалая АляксандраваАляксея БелагаУладзіміра ГлазаваВасіля ДэбішаУладзіміра Лебедзева, Генадзя МішчукаНаталлі НесцярукСцяпана НефідовічаАляксандра РызоУладзіміра Турава.

У раздзеле “Проза” апублікаваныя Галіна ГедзікВадзім ЖылкоІрына УрапаваГенадзь МішчукІгар СідарукПаўлюк СокалЛюдміла Хмялеўская.

У рубрыцы “Памяць” — творы і згадкі пра Віктара Вабішчэвіча (1960— 2025), Уладзімір Дзямешку (1920—2002), Міхася РудкоўскагаКастуся Жмінько (1941—2015), Алеся Каско (1915—2017), Валянціну Куксу (1951—2014), Міколу Ільючыка (1966—2025), Івана Белага (1948—2000).

Не пакінуць абыякавымі чытачоў і традыцыйныя раздзелы “Рэха Пеамогі”, “Юбіляры”, “Для дзетак-малалетак”, “Усміхнемся”, “Крытыка і Краязнаўства”, і “Нашы новыя выданні”.