Напярэдадні Новага года свет пабачыў штогадовы 14-ы гарадзенскі літаратурны альманах “Новы замак”. Ён даволі багаты на разнастайныя літаратурныя творы пісьменнікаў Гарадзенскай вобласці.

Альманах распачынаецца паэтычнымі творамі Святланы Адамовіч, Дануты Бічэль, Рычарда Бялячыца, Уладзіміра Васько, Міколы Канановіча, Альжбеты Кеда, Віктара Сазонава, Станіслава Судніка, Янкі Трацяка.
Празаічны раздзел пазнаёміць чытачоў з творамі Рычарда Бялячыца, Уладзіміра Васько, Альжбеты Кеда, Віктара Сазонава, Янкі Трацяка і Сяргея Чыгрына.
Галіна Самойла ў раздзеле “Літаратуразнаўства” распавядае пра формы вершаў у кнізе “Зоркі над Маўклівай адзінотай, або Сама сабе крытык”.
Разнастайная ў “Новым замку” літаратурная спадчына, дзе надрукаваныя творы Юры Карэйвы, Юры Гуменюка, Андрэя Пяткевіча, Едруся Мазько і іншых аўтараў.
Валянцін Дубатоўка і Леанід Лаўрэш прыгадалі пра краязнаўца Валерыя Петрыкевіча з Дзятлава і пра страчаныя цывілізацыі Гайцюнішкаў і суседніх Падварышкаў з Воранаўскага раёна.
Памяці паэта Мечыслава Курыловіча надрукавана падборка яго вершаў, а таксама шэраг матэрыялаў альманах друкуе з нагоды 115-годдзя Апанаса Цыхуна, пра якога цікава напісалі Пётр Цыхун, Іван Буднік, Сяргей Чыгрын.
З усмешкай чытачы прачытаюць новыя байкі Уладзіміра Васько з Ліды, а таксама пазнаёмяцца з кніжнымі навінамі літаратараў Гарадзеншчыны.
Беларускае Радыё Рацыя






