У выдавецтве Цымберава выйшаў з друку новы зборнік апавяданняў полацкага пісьменніка Вінцэся Мудрова з назвай “Yesterday”. У кнігу ўвайшлі стракатыя — па форме і змесце — апавяданні, у якіх аўтар кідае рэтраспектыўны позірк у мінулае і спрабуе зазірнуць у будучыню.

Набыць можна ў інтэрнэт-краме kniger.by з перасылкай па усім свеце. Ці ў краме ў самым цэнтры Менску: ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42 (час працы з пн па пт з 11 да 18.30, сб з 11 да 17, нд з 11 да 16). Магчыма кур’ерская дастаўка па Менску, кошт дастаўкі 8 рублёў.
Раз на месяц дастаўка кніг кур’ерам ў Варшаву і Вільню.
Вінцэсь Мудроў нарадзіўся 11 верасня 1953 года ў Полацку ў сям’і савецкага афіцэра, рускага па нацыянальнасці. Дзяцінства і юнацтва правёў у Беларусі, на радзіме маці. Вучыўся ў Наваполацкай сярэдняй школы № 2. Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут (1976). Працаваў інжынерам на прадпрыемствах Наваполацку, а пасля Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі РСФСР. Са школьных гадоў займаўся грамадскай дзейнасцю, пастаянна адчуваў кантроль КДБ. У канцы 1980-х вярнуўся ў Беларусь. У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру (выйшаў у 2019), Саюза беларускіх пісьменнікаў і Таварыства вольных літаратараў.
Аўтар 19 кніг прозы. Навелы Вінцэся Мудрова перакладзены на венгерскую, украінскую, расейскую, польскую, чэшскую, балгарскую мовы.