BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выйшла чарговая кніга Уладзімера Арлова на польскай мове

Państwowy Instytut Wydawniczy выпусціў з друку чарговую кнігу Уладзімера Арлова.

Гэтым разам зборнік прозы “Танцы над горадам. Тры аповесці”. Пераклад, як і двух папярэдніх яго кніг, зрабіў Багдан Задура.

Кніга “Танцы над горадам” у 2018 годзе была ўганараваная літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройца.

Гэта ўжо трэцяя кніга Уладзіміра Арлова, якая выйшла ў Państwowy Instytut Wydawniczy. Раней былі зборнік баладаў «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань» і кніга вершаў «На беразе іншага часу».

Беларускае Радыё Рацыя