У выдавецтве Skaryna Press выйшаў дэбютны зборнік апавяданняў літаратаркі Вольгі Касцюк “Дубовые яблочкі”. Як адзначаюць выдаўцы, гэты шчыры і смелы праект асабістага летапісу, які пачынаецца па-расейску, а заканчваецца на беларускай мове і на роднай аўтарцы паляшуцкай гаворцы, паведамляе bellit.info.

“Героі апавяданняў гэтай кнігі не звязаны паміж сабой, але іх гісторыі паяднаны адзіным мінулым і ўплеценыя ў падзеі, якія нікога з нас не пакінулі ўбаку. Адных герояў і гераіняў пазнаеш адразу; у іншых гісторыях і дыялогах бачыш сябе, сяброў або суседзяў”, — гаворыцца ў анатацыі.
Вольга Касцюк жыве ў Новай Зеландыі (Аатэароа). Ейныя апавяданні, вершы, эсэ і пераклады публікаваліся ў часопісах, анталогіях і анлайн-выданнях па ўсім свеце. У сваёй творчасці яна часта закранае тэмы, актуальныя для фемінісцкай літаратуры, пытанні дэкаланізацыі і моў.
Папяровую кнігу можна купіць на сайце выдавецтва Skarynapress.com, а таксама на Амазоне і іншых кніжных пляцоўках.






