BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выйшла кніга лаўрэата конкурсу да 100-годдзя Быкава

Лаўрэатам Літаратурнага конкурсу да 100-годдзя Васіля Быкава журы ў чэрвені назвала Платона Станкевіча, а прызам мусіла стаць выданне папяровай кнігі. І вось надоечы выйшаў з друку дэбютны зборнік прозы пераможцы конкурсу з назвай “Незваротнасць”, паведамляе bellit.info.

“Першая кніга маладога празаіка складаецца з невялікай гістарычнай аповесці і нізкі апавяданняў. Нягледзячы на ўласцівую амаль кожнаму дэбютанту разнастайасць, нават стракатарсць тэмаў, усе творы аб’ядноўвае адно – несумненны талент, — гаворыцца ў анатацыі да зборніка. — Займальныя сюжэты, нечаканыя канцоўкі, трапнасць дэталяў, арыентацыя на лепшыя ўзоры роднай і сусветнай літаратуры — усё гэта сведчыць аб тым, што наша проза ўзбагаціася цікавым самабытным творцам, ад якога варта чакаць новых набыткаў”.

Платон Станкевіч — празаік. Скончыў беларускамоўную гімназію №2 г. Барысава. Студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Удзельнік Народнай тэатральнай студыі “ТэМа”; на вялікай сцэне Палаца культуры г. Барысава быў пастаўлены спектакль яго аўтарства. Адзін з пераможцаў конкурсу, прысвечанага 100-годдзю аб’яднання “Маладняк” (2023). Нарадзіўся ў 2006 годзе ў Барысаве, дзе і жыве.