BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выйшла кніга п’есаў Сяргея Кавалёва “Камедыя Юдзіфі”

Пра кніжныя навінкі. Беластоцкі фонд «Камунікат» выдаў зборнік п’есаў знанага беларускага драматурга Сяргея Кавалёва “Камедыя Юдзіфі”.

У кнігу ўвайшлі новыя п’есы, напісаныя ў розных жанрах: гістарычная драма, філасофская камедыя, містычны дэтэктыў, гарадское фэнтэзі, казка-прыпавесць.

Доўгі час драматург маўчаў, бо перарвалася яго сувязь з беларускімі тэатрамі.

Калі казаць пра маю ўласную творчасць, то атрымаўся нейкі такі перыяд роздумаў-маўчання. Апошнюю п’есу, якую я напісаў, гэта былі «Лабірынты Власта», яна друкавалася ў «Дзеяслове», і, безумоўна, нідзе не ставілася. А пісалася яна яшчэ ў той час з разлікам на «купалаўцаў» у Менску.

Сяргей Кавалёў зараз жыве ў Любліне і працуе ва Універсітэце імя Марыі Кюры-Складоўскай. Як драматург ён стваральнік жанра герменеўтычнай драматургіі. Аўтар п’ес, напісаных на гістарычным, фальклорным матэрыяле і пастаўленых у Беларусі, Украіне, Польшчы, Славакіі, Балгарыі.

Беларускае Радыё Рацыя