Магілёўскі гісторык Аляксей Бацюкоў прэзентаваў сваю новую кнігу “Магілёўскае цунамі”, прысвечаную адной з самых страшных тэхнагенных катастроф у гісторыі Беларусі.

Трагедыя адбылася 10 красавіка 1942 года, калі прарыў плаціны на ручаі Дубравенца выклікаў паводку ў Магілёве, якая ўвайшла ў гісторыю як «Магілёўскае цунамі».
Кажа Аляксей Бацюкоў:
– У калектыўнай памяці магілёўцаў гэтая гісторыя была зафіксавана, яна заставалася, шмат людзі перажывалі. І многа людзей-сведак, і тых, якія чулі пра такія сведчанні. Здзіўляла, што ў гісторыі Магілёва гэтая трагедыя ніяк не адзначана была. У Магілёўскім абласным архіве я стаў глядзець матэрыялы гэтага перыяду і заўважыў, што там у вольным доступе знаходзіцца вялікі масіў дакументаў. Я іх апрацаваў.
У сваёй кнізе Бацюкоў аналізуе маштабы трагедыі, грунтуючыся на гістарычных крыніцах і дакументах. Ён сцвярджае, што ахвярамі катастрофы сталі каля 250 чалавек. Акрамя таго, у выданні прадстаўлены 86 унікальных фатаграфій, у тым ліку першыя кадры пасля прарыву плаціны і каляровыя здымкі разбуранага горада.
Кніга можа быць набыта ў кнігарні “Кнігавука” выдавецтва “Янушкевіч”, з дастаўкай па ўсім свеце.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіву Аляксея Бацюкова