Выдавецтва «Янушкевіч» выпусціла кнігу «Уводзіны ў філасофію» Уладзіміра Мацкевіча, заснаваную на цыкле лекцый, якія палітвязень Уладзімір Мацкевіч прачытаў 15 гадоў таму.

«Введение в философию» Уладзіміра Мацкевіча — гэта «рэдкі для Беларусі і, у цэлым, для гэтага акадэмічнага жанру, прыклад філасофіі “ад першай асобы”. Аўтар не займае дыдактычную дыстанцыю, каб расказаць пра філасофію як сферу ведаў. Яго разважанне і ёсць арыгінальнае філасофстваванне, якое акрэслівае поле, мэты і ўмовы свайго існавання. Гэта і робіць кнігу займальнай і ў добрым сэнсе інтрыгуючай», — так адгукнулася пра кнігу доктар філасофіі Таццяна Шчытцова.
Кнігу можна набыць на сайтах Knihauka.com i Allegro.pl.
Уладзіміра Мацкевіча затрымалі 4 жніўня 2021 года. У чэрвені 2022 года яго асудзілі на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 13 лютага 2023 года ў судзе Шклоўскага раёна адбыўся суд па замене Уладзіміру Мацкевічу рэжыму ўтрымання на больш жорсткі. У выніку яго перавялі ў магілёўскую Турму № 4.