BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выйшла кніга Зянона Пазьняка “Самвыдат”

Выйшла з друку кніга “Самвыдат” доктара мастацтвазнаўства, кіраўніка нацыянальна-вызвольнага руху “Вольная Беларусь” Зянона Пазьняка.

Кніга складаецца з беларускіх “падпольных” выданняў 1970-1980 гадоў. Аўтар у сваіх публіцыстычных матэрыялах таго часу ўздымае праблемы Беларусі, якія не страцілі сваёй актуальнасці і дагэтуль, гаворыць Зянон Пазьняк:

– Некалі я займаўся самвыдатам. Было напісана некалькі вялікіх прац у 70-х гадах, я зараз іх выдаў. Каталіцкі часопіс, я яго ад пачатку і да канца рабіў, і адзін твор, які я хацеў перадаць за мяжу на “Голас Амерыкі” або “Нямецкую хвалю”. Не ўдалося перадаць. На расейскай мове было напісана, бо гэта зварот да ўсяго Савецкага Саюза.

Кніга выйшла накладам 300 асобнікаў. У тыя гады матэрыялы выдаваліся пад псеўданімам “Генрых Ракутовіч”.

Беларускае Радыё Рацыя