
«Kamienie musiały polecieć» (“Камяні павінны былі паляцець”) – новую кнігу Анэты Прымакі Онішк ўжо можна набыць ў кнігарнях у Польшчы. Кніга – рэпартаж пра досвед беларускай меншасці на Сакольшчыне ў час санацыйнай Польшчы, ваенны перыяд і пасляваенны час – калі праваслаўных беларусаў выганялі ў «Савецкі Рай». Анэта Прымака на падставе сямейнай гісторыі вяртае да жыцця гісторыю, якая ўсё не запісана на старонках ні польскай, ні нашай рэгіянальнай гісторыі. Кніга яшчэ да выхаду стала адной з найбольш запатрабаваных у выдавецтве Чарнэ, кажа Анэта Прымака:
– Кніжка стала бэстсэлерам выдавецтва Czarne. Столькі людзей зацікавіліся і заказалі. Кніжкі яшчэ не было, але ўжо бэстсэлер. Гэта вялікая радасць і надзея, што людзі прачытаюць. Для мяне гэта вельмі важны момант ва ўсім гэтым пісьменніцкім працэсе былі размовы не толькі ў маім беларускім асяроддзі, але і размовы з людзьмі, якія цікавяцца іншым польскім наратывам.
Першая аўтарская сустрэча з Анэтай Прымакай Онішк і яе новай кнігай пройдзе 18 лютага ў Беластоку ў кафэ „Змена клімату“. Сустрэчу будзе вяла журналістка і пісьменніца Паўліна Сегень.
Беларускае Радыё Рацыя






