BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выйшла новая кніга вершаў Міхала Анемпадыстава

Выдавец Раман Цымбераў выпусціў новую кнігу паэзіі Міхала Анемпадыстава “Каб быць бліжэй да зорак”, у якую ўвайшлі творы, якія раней не друкаваліся.

Міхал Анемпадыстаў (1964 — 2018) — адна з найпрыкметнейшых постацяў беларускага мастацтва: плакатыст, дызайнер, фотамастак, аўтар шматлікіх паэтычных твораў.

З 1990-х быў адным са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі. Быў аўтарам ідэі і тэкстаў рок-мюзікла “Народны альбом” (1997), песень для беларускіх гуртоў і выканаўцаў “Новае неба”“N.R.M.”Касі Камоцкай і інш. У 2013 годзе выдаў зборнік сваіх вершаў “Глыбока, глыбока на дне філіжанкі кавы”. Лаўрэат прэміі “Рок-каранацыя” (1996, 1997 гадах, у тым ліку за “Народны альбом” як найлепшы альбом году).

У 2019 годзе ў памяць пра мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава была заснаваная прэмія, што выдаецца за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі. 

Летась да 60-годдзя творцы выходзіла кніга “Ці помніш ты”, у якую на той момант былі ўключаны амаль усе вершы паэта. 

Купіць новую кнігу можна па спасылцы з перасылкай па ўсім свеце.