BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выйшла новая кніга вершаў Віктара Жыбуля

Выйшла новая кніга вершаў — “Аранжавы” аўтарства паэта і літаратуразнаўцы Віктара Жыбуля. Папярэдняя выходзіла восем гадоў таму.

Кніга пабачыла свет у выдавецтве Дзмітрыя Строцава «hochroth Minsk» у Берліне. Ілюстрацыю намаляваў сын Віктара – Кастусь Жыбуль.

Некаторыя вершы з кнігі спачатку з’явіліся ў тэлеграм-канале «Viktar z Bum-Bam-Litu», у якім паэт выкладае свае творы розных гадоў.

Замовіць кнігу «Аранжавы» можна ў выдаўца, напісаўшы на адрас: [email protected]