BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выйшла перавыданне кнігі Алега Латышонка “Жаўнеры БНР”

Выйшла перавыданне кнігі “Жаўнеры БНР” прафесара Алега Латышонка.

Кніга Алега Латышонка “Жаўнеры БНР” хавае пад сваёй вокладкай шматгадовы даробак аўтара ў галіне беларускай вайсковай справы. Яе падставай стаў пераклад яго кандыдацкай працы пра беларускія вайсковыя фармаванні ў 1917-1923 гг. апублікаванай на польскай мове ў 1995 г. Наступны блок адкрывае вялікі навукова-папулярны эсэ пра ген. С. Булак Балаховіча. Эсэ дапаўняюць навуковыя артыкулы прысвечаныя розным аспектам жыцця і дзейнасці генерала.

Гэтыя два блокі папоўненыя шматлікімі артыкуламі прысвечанымі паасобным беларускім фармаванням у розных арміях і выдатным беларускім вайскоўцам таго часу, а таксама палітычным аспектам змагання за БНР. Асобны блок ствараюць артыкулы прысвечаныя ўдзелу беларусаў Беласточчыны ў змаганні за незалежную Беларусь.

Чацвёртае выданне кнігі папаўняе “Прадмова” прафесара Варшаўскага Універсітэту Юры Грыбоўскага.

Кнігу можна замовіць на сайце kamunikat.org.