BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выйшла кнігай вершаванае лібрэта Андрэя Хадановіча да оперы Вольгі Падгайскай

Выдавецтва Gutenberg Publisher выдала кнігай вершаванае лібрэта Андрэя Хадановіча да оперы кампазітаркі Вольгі Падгайскай, пастаўленай паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”.

«Гэта ўнікальны культурны праект», – згадвае Андрэй Хадановіч.

– Гэта тое, што фактычна ёсць вершаваным лібрэта, але я ўжо прызвычаіўся да формулы «вершы да оперы». Фантастычная пастаноўка Свабоднага Тэатра Каляды і Халезіна, якая адбылася ў Лондане на сцэне Міжнароднага Цэнтру Мастацтва «Barbican» з геніальнай, з гэтага трэба пачынаць, музыкі Вольгі Падгайскай.

Пастаноўку паводле класічнага твору Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” паказалі ў сярэдзіне верасня мінулага года на сцэне лонданскага «Barbican». Гэта сінтэз оперы, драматычнага тэатра і жывой музыкі. І вось вершаванае лібрэта оперы, напісанае Андрэем Хадановічам, выйшла кнігай.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя