Выдавецтва «Янушкевіч» паведаміла, што спецыяльна пад 35-годдзе з моманту заснавання (17 ліпеня 1989 года) легендарнага беларускага рок-гурта «Нейра Дзюбель» выйшла новае, кардынальна пераробленае і дапоўненае выданне яго біяграфіі.
Выдавецтва адзначае, што сваякам і знаёмым Аляксандра Кулінковіча пашчасціла знайсці старыя непраяўленыя плёнкі з 1990-х, якія з’яўляюцца сапраўдным скарбам! У кнізе гэтыя здымкі публікуюцца ўпершыню.
Таксама ў кнізе друкуюцца рэцэнзіі на кожны нейрадзюбелеўскі альбом ад музычнага эксперта Алега Клімава.
Кніга выйшла у цвёрдай вокладцы, у альбомным фармаце, на крэйдаванай паперы. Наклад абмежаваны — усяго 300 асобнікаў.
Старт продажаў пачаўся 27 ліпеня ў кнігарні «Кнігаўка» (Варшава, ul. Kłopotowskiego 4), сайце knihauka.com і пляцоўках выдавецтва на Allegro i Amazon.