BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вышла кніга пра найноўшы беларускі тэатр

У выдавецтве “Варштаты культуры ў Любліне” выйшла ўнікальная кніга “Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр: 2010-2020”, якая апрача беларускай версіі мае польскую. Гэта калектыўная манаграфія пра перыяд імклівага развіцця айчыннага тэатру. Сувыдавец — Беластоцкі асяродак культуры. Пра кнігу кажа літаратуразнаўца і перакладчыца Наталля Русецкая, якая прэзентавала гэтую кнігу на фестывалі «Прадмова».

Кніга складаецца з асобных артыкулаў, напісаных беларускімі тэатразнаўцамі, пераважна тымі, хто страціў працу пасля таго, як пачаліся рэпрэсіі ў Беларусі. Таму ўсе аўтары схаваныя пад псеўданімамі. Мы не знойдзем тут звыклых і вядомых нам імёнаў. Кніга выйшла летась па-польску ў выдавецтве „Варштаты культуры ў Любліне“ ў серыі „Усходні экспрэс“, і сёлета яна выйшла па-беларуску.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

“Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр: 2010-2020” былі створаныя калектывам аўтараў, аб’яднаных агульнай ідэяй — захаваць найноўшую гісторыю беларускага тэатра. Аўтары перакананыя, што гэты перыяд можна смела назваць рэнесансам тэатральнай культуры Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя