BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выстава “Ales Pushkin. AFTERLIFE” адкрыецца 6 жніўня ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве

Пра мастацтва. Выстава “Ales Pushkin. AFTERLIFE” адкрыецца 6 жніўня а 19:00 ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве.

6 жніўня – дзень нараджэння мастака-палітвязня, які загінуў у зняволенні.

Асноўная канцэпцыя экспазіцыі грунтуецца на акцыях і перформансах Алеся Пушкіна, якія ён праводзіў з 1989 года.

Большасць экспанатаў створана на аснове медыйных артэфактаў, дакументаў і арыгінальных відэапрац з архіва мастака, сяброў і калег. Выстава працягнецца да 31 жніўня.