BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выстава “Ales Pushkin. AFTERLIFE” у Варшаве

У Музеі Вольнай Беларусі Варшавы адбылося адкрыццё выставы “Ales Pushkin. AFTERLIFE”. Асноўная канцэпцыя экспазіцыі грунтуецца на акцыях і перформансах мастака з 1989 года, якія паказваюць яго як радыкальнага мастака-акцыяніста, што праявіў сябе ва ўсіх сферах жыцця. Экспазіцыя ўключае медыйныя артэфакты, дакументы і відэапрацы з архіва мастака, сяброў і калег. Гаворыць дырэктар музея Наталля Задзяркоўская:

– Выстава – гэта гонар для музею. Я ўпэўненая, што да гэтай выставы будзе вялікая цікавасць. Але гэта больш, чым мастацкая выстава, я лічу, што гэта грамадска-палітычная падзея. Бо Пушкін, гэта чалавек, які не адно дзесяцігоддзе змагаўся за вольную Беларусь, за незалежнасць, за беларускасць. Гэта як раз вельмі пасуе канцэпцыі нашага музею – шанаваць памяць і згадаць чалавека, які ў пэўнай ступені з’яўляецца прыкладам.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

На выставе прадстаўлены некалькі ключавых тэм: Дзень Волі, Падарунак Прэзідэнту, Святы і Святы, Беларускі Рэзістанс, Супраціў Вайне. Выставу наведалі не толькі беларусы, але і польскія высокія госці, а таксама прадстаўнікі Эстоніі, Латвіі, Літвы і Галандыі.

Беларускае Радыё Рацыя