BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выстава “Ales Pushkin. AFTERLIFE” у Варшаве

Запрашаем вас на адкрыццё выставы “Ales Pushkin. AFTERLIFE”, якая адчыніцца 6 жніўня а 19:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве (Foksal 11).

Дата адкрыцця — дзень нараджэння Алеся Пушкіна. Асноўная канцэпцыя экспазіцыі грунтуецца на акцыях і перформансах мастака з 1989 года, якія паказваюць яго як радыкальнага мастака-акцыяніста, працуючага з культурнымі, сацыяльнымі і палітычнымі кантэкстамі.

На выставе будуць прадстаўлены некалькі ключавых тэм: Дзень Волі, Падарунак Прэзідэнту, Святы і Святы, Беларускі Рэзістанс, Супраціў Вайне.

Экспазіцыя выкарыстоўвае інсталяцыйны метад аўтара і ўключае медыйныя артэфакты, дакументы і відэапрацы з архіва мастака, сяброў і калег.

Інтэграваны арыгінальныя працы мастакоў, фатографаў і відэадакументалістаў, звязаных з ідэямі Пушкіна.

У выставе ўдзельнічаюць: Алесь Пушкін (Бобр), Руфіна Базлова (Stitchit) (Прага), Аляксандр Васюковіч (Варшава), Андрэй Дурэйка (Дзюсельдорф), Іяланта Кіліян (Познань), Янак Коўзель (Констанц), Максім Тымінько (Амстердам), Антось Цялежнікаў (Варшава), Яна Шостак (Варшава), Раман Шэлл (Берлін).

Асаблівым момантам падчас адкрыцця выставы стане выступ “Вольнага Хора”.

Куратар — Андрэй Дурэйка.

Выстава будзе працаваць з 6 па 31 жніўня 2024 года.

Праект ладзіцца ў межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу і праграммы MOST+,

Фінансуецца Еўрапейскім звязам, Рэалізуецца Гётэ-Інстытутам. Пры падтрымцы Human Constanta, Белсат, Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да Волі” і Старамейскага Дома Культуры.