У Варшаве 28 лютага адкрылася выстава “Беларусь Напалеона Орды”, у цэнтры яе – арыгінальныя літаграфіі з калекцыі MALDZIS.

Падрабязней пра экспазіцыю распавядае сузаснавальнік ініцыятывы Павел Мацукевіч:
-30 арыгінальных літаграфій Напалеона Орды, надрукаваных тут, у Варшаве. 31-м экспанатам з’яўляецца альбомная вокладка, на якой мастак намаляваў дом, дзе ён нарадзіўся ў Варацэвічах, дзе, на шчасце, сёння існуе адзіны ў свеце Музей імя Напалона Орды.
Экспазіцыя твораў адбываецца ў Музеі Вольнай Беларусі (па адрасе Foksal 11) да 8 сакавіка. Уваход на выставу вольны.
Цалкам гутарка:









Беларускае Радыё Рацыя






