Запрашаем на адкрыццё выставы “Беларусь Напалеона Орды” ў Варшаве, якое адбудзецца 28 лютага а 12-й гадзіне ў Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa).

Наведвальнікаў чакаюць 19 арыгінальных літаграфій Напалеона Орды з калекцыі MALDZIS, прысвечаных беларускім краявідам і помнікам дойлідства.
Гэта замкі, касцёлы, сядзібы, якія Напалеон Орда паспеў зафіксаваць раней, чым іх змянілі ці знішчылі войны і час. Гэта Нясвіж і Мір, Крэва і Наваградак, Ліда, Камянец, Гомель – амаль два дзясяткі гарадоў, мястэчак і вёсак той Беларусі, якой ужо няма, але якую можна ўбачыць.
На адкрыцці выставы запланаваныя:
— прывітальнае слова ад заснавальнікаў ініцыятывы MALDZIS;
— экскурсія па выставе з мастацтвазнаўцам Дзмітрыем Салодкім.
Праграма: https://maldzis.world/pragrama-adkryccja-vystavy-belarus-napaleona-ordy/.
Арганізатары






