Беластоцкія мастакі са сваімі карцінамі прыходзяць у тэатры, гандлёвыя цэнтры і кавярні. Учора, 9 лістапада, у «Тэатральнай кавярні», якая месціцца ў тэатры «Лялькі», адкрылася выстава Бернарды Нікітаровіч.

На выставе прадстаўлены пераважна партрэты, – кажа мастачка.
– Насамрэч, мне вельмі падабаецца маляваць людзей у розных сітуацыях, у розных псіхічных станах, я думаю, што яны таксама адлюстроўваюць тое, у якім я знаходжуся псіхічным стане. Я таксама лічу, што ў кожным маім партрэце ёсць свая гісторыя. Я спрабую прадставіць чалавека, які малюе ў пэўным кантэксце — культурным ці на нейкім этапе жыцця.
Выстава Бернарды Нікітаровіч у «Тэатральнай кавярні» будзе працаваць да 30 лістапада. Тут можна не толькі паглядзець, але і набыць карціны.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя






