
Ва Уроцлаве працягнулася выстава фатографкі Ірыны Міхеевай. На здымках – партрэты беларусаў, выкананыя ў тэхніцы двайной экспазіцыі. Кожны твор падпісаны фразай, якая матывуе героя.
Распавядае аўтарка:
– Мая выстава пра беларусаў, якія пачалі сваё жыццё ў замежжы. Гэта гісторыя пра мігрантаў з Беларусі і пра чалавека наогул у шырокім сэнсе. У чалавека ў сярэдзіне ёсць зерне, якое прарасце і дасць плён, калі ты паверыш у сябе, калі ты знойдзеш сілы і калі ўмовы вакол цябе будуць спрыяць. Мае героі доказ гэтаму сцвярджэнню.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Выстава адбылася на пляцоўцы Centrum na Przedmieściu, Sala formalna.








Беларускае Радыё Рацыя






