30 кастрычніка ў Беластоцкім цэнтры культуры імя Л. Заменгофа пройдзе вернісаж выставы Кацярыны Ваданосавай. На выставе прадстаўленыя 14 рэканструкцый строяў вырабленых уручную, якія адлюстроўваць модныя эпохі ад ХІ стагоддзя да пачатку XX стагоддзя.

Праграму вернісажу прадставіла Кацярына Ваданосава:
– Напачатку ўсіх наведвальнікаў чакае невялікі канцэрт, хвілін на 20. З пескаграфіяй, я буду граць музыку, два чалавекі мне будуць акампанаваць – скрыпачка – мая дачка і Ігар Палынскі-гітарыст. І таксама мая сяброўка – цудоўная Саша Канафальская, якая ўваходзіць у дзясятку найлепшых мастакоў па пескаграфіі ў свеце, будзе маляваць такія свае няўлоўныя, хуткаплынныя карціны пяском пад нашу музыку. А потым усіх чакае вернісаж і аўтарская экскурсія.
Адрас: Białostocki Ośrodek Kultury/Centrum im. Ludwika Zamenhofa, вуліца Варшаўская, 19.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя






