BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выстава Малгажаты Дмітрук у Бельску

У Гарадской публічнай бібліятэцы ў Бельску Падляшскім працуе выстава вядомай мастачкі Малгажаты Дмітрук. Яна будзе ажно да 31 жніўня.

На выставе прадстаўлены ілюстрацыі да кнігі “Войтэк” аўтарства Войцэха Мікалушкі, якая пабачыла свет у выдавецтве “Агора” у Варшаве яшчэ ў 2019 годзе.

Малгажата Дмітрук – мастачка, прафесар Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Варшаве, дзе кіруе студыяй графічных прасторавых форм на факультэце скульптуры, сярод іншага малюнак, дызайн адзення і арыгінальная тканіна.

На выставе прадстаўлена серыя з 13 ілюстрацый да кнігі “Войтэк”, адзначанай Літаратурнай прэміяй Варшавы ў катэгорыі дзіцячай літаратуры. Графічнае афармленне выдання таксама атрымала мноства ўзнагарод і намінацый, у тым ліку: у конкурсе Polskiej Sekcji IBBY
„Książka Roku 2019”, а таксама ў плебісцыце „Lokomotywa 2019”.

Адрас выставы: Miejska Biblioteka Publiczna, ul. Kazimierzowska 14, Bielsk Podlaski, czytelnia na parterze.

Гадзіны працы: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца – 10.00-18.00, субота – 08.00-14.00, у сераду – зачынена.

Беларускае Радыё Рацыя